?

Log in

zoraczka's Journal

Social capital

  • less than 10
Name:
Галіна Рудніцкая
Birthdate:
24 July 1955
Location:
External Services:


Вітаю Вас, шаноўны госць!

Прапаную Вашай увазе галерэю вырабаў майстра народнай творчасці па беларускай народнай вышыўцы і выцінанцы (гэта я пра сябе:). Праўда, на дадзены момант яна знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. У перспектыве планую вывешваць фотаздымкі сваіх работ і твораў маіх вучняў, дзяліцца цікавай інфармацыяй пра тэхнікі традыцыйнай вышыўкі, спецыфіку яе інтэрпрэтацыі і выкарыстання ў сучасных умовах.

Крыху пра сябе. Атрымаўшы адукацыю інжынера-металурга, працавала 13 гадоў па спецыяльнасці. Пры гэтым захаплялася самымі рознымі відамі рукадзелля (машынная вышыўка, выраб штучных кветак, фларыстыка і інш.) і шыццём. Праз нейкі час вырашыла змяніць асноўны від дзейнасці, зацікавілася народнымі рамёствамі, якія пачала выкладаць у школе. Атрымала другую адукацыю па спецыяльнасці "Выяўленчае мастацва, чарчэнне. Народныя мастацкія рамёствы". З таго часу маю сталы інтарэс да беларускага народнага мастацтва, найбольш - да традыцыйнай вышыўкі. Асабліва цікавяць мяне вышыўка процягам (наборам), краявыя і злучальныя швы, ажурная вышыўка. Збіраю калекцыю беларускіх геаметрычных арнаментаў, шукаю спосабы выкарыстання іх у сучасных вырабах. На працягу 20 гадоў працавала ў школе, з'яўляюся настаўнікам вышэйшай катэгорыі. На дадзены момант займаюся распрацоўкай методыкі выкладання вышыўкі і выцінанкі. З'яўляюся выкладчыкам курсаў беларускай народнай вышыўкі і выцінанкі, якія ладзяцца пры Цэнтры этнаграфіі, фальклору і рамёстваў БНТУ і пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. Спадзяюся, што мой вопыт будзе карысны выкладчыкам беларускіх народных рамёстваў (вышыўка, выцінанка), а таксама тым, хто засвойвае іх самастойна.

Галіна Рудніцкая
аплікацыя саломкай, арнамент, беларуская традыцыйная вышыўка, выцінанка, класіфікацыя і сістэматызацыя, лялькі ў народных строях, методыка навучання народным рамёствам, народны касцюм, папулярызацыя народнага мастацтва, рэгіянальныя асаблівасці народных строяў, стылізацыя ў традыцыйным мастацтве, сучасная інтэрпрэтацыя традыцыйнага мастацтва, традыцыйная культура, этнаграфія

Social capital

  • less than 10

Statistics